Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Традыцыйна яны складаліся са стамеля і цыбука. Як і ўласна тытунь, першапачаткова люлькі імпартаваліся з-за мяжы і каштавалі вялікіх грошай, таму дазволіць іх сабе магла толькі заможная шляхта. З прывазных вылучаліся галандскія (з белай гліны з доўгім маналітным цыбуком) і турэцкія (з белай або чырвонай гліны з драўляным цыбуком) люлькі.
Пазней была наладжана мясцовая вытворчасць з выкарыстаннем замежных формаў. Матэрыяламі для вырабу люлек, акрамя керамікі, таксама былі метал, дрэва, камень, косць. Люлькі лічыліся статуснымі рэчамі, дэманстраваліся падчас сустрэч і агульных сходаў, таму патрабаванні да іх мастацкіх якасцей былі высокія: аздабленне рэльефным арнаментам, фарбаванне, дэкараванне рознакаляровымі палівамі, наданне чашкам формаў жывёл, рыб або міфічных істот, упрыгожванне аправамі, ланцужкамі, накрыўкамі шырока выкарыстоўваліся майстрамі; некаторыя люлькі наогул вырабляліся па асабістых замовах і былі адзінымі ў сваім родзе. З другой паловы XVIII ст., з распаўсюджваннем курэння тытуню ў мяшчанскім асяроддзі, пачалі масава з’яўляцца менш прыгожыя, але больш танныя люлькі.
У беларускай мове люлькай таксама завуць зыбку, калыску для немаўляткі. Цікава, што гэтыя словы-амонімы маюць рознае паходжанне: люлька дзіцячая ўтварылася ад старажытнага калыханкавага напеву “люлі-люлі”, а люлька тытунёвая трапіла да нас з земляў Асманскай імперыі, дзе існавала слова “lülä” – “трубка”.
Вучым родную мову разам! І нагадваем, што курэнне шкодзіць здароўю!
#Museum #Belarus #palacegоmel #Палац_Румянцавых_Паскевічаў #Дворец_Румянцевых_Паскевичей #родная_мова #Кожная_пятнiца_роднае_сваё #ДзеньРоднагаСвайго

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 1