Свернуть поиск
Правая колонка
листопад).
Украінцы. Легенды савецкага кіно.
Гурчанка Людміла Маркаўна (укр. Гурчанка Людміла Маркаўна, руск. Гурченко Людмила Марковна) — савецкая і расійская актрыса, эстрадная спявачка, кампазітар, рэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік, Народная артыстка СССР (1983). Адна з найболей выбітных кінаактрыс, якая валодала шматгранным характэрным амплуа з яркім драматычным і музычным дарам.
Нарадзілася 12 лістапада 1935, у Харкаве.
Найбольш вядомая па кінакарцінах «Карнавальная ноч» (1956), «Пяць вечароў» (1978), «Любімая жанчына механіка Гаўрылава» (1981), «Вакзал для дваіх» (1982), «Каханне і галубы» (1984) і інш.
Яна аўтарка некалькіх кніг, выпушчаны шэраг кружэлак з песнямі ў яе выкананні.
Да апошніх дзен вяла актыўнае творчае жыццё, выступала ў канцэртах і на тэлебачанні.
Лёс быў не надта прыхільны да артысткі: у яе біяграфіі былі і здрады мужчын, і цяжкія страты, і рознагалоссі з дачкой, смерць унука ад наркотыкаў у 16 гадоў...
Нягледзячы на нягоды заставалася яркай, натхняльнай і недасяжнай зоркай.
Памерла ў Маскве 30 сакавіка 2011 (75 гадоў), пахаваная на Новадзявочых могілках.
Гурчанка Людміла:
«Я вельмі савецкі чалавек з вельмі савецкага горада Харкава…
Баялася Масквы, гэтую сталічную публіку…
Як ні дзіўна гучыць, з дзяцінства марыла памерці за Радзіму. А калі ў 1957, мяне вербаваў КДБ для працы на фестывалі моладзі і студэнтаў, я адмовілася… Тады зразумела, што такое гэтая «гэбэшная» улада… Амаль 15 гадоў не здымалася, рэжысёры ўжо не глядзелі ў мой бок ці рабілі выгляд, што мяне не ведаюць. А потым мне трэба было зрабіць такі выгляд, што я не памятаю, што яны мяне тады не памяталі. Але ж я, памятаю ўсё…
...У фільме «Мама» звалілася на коўзанцы - нагу збіралі па кавалачках. 19 аскепкаў. Адна нага з таго часу амаль на паўтара сантыметра карацейшая за другую. Але добра што так - ніжэй калена яе б маглi адрэзаць… Я тады тэлефанавала са шпіталя Зіновію Гердту і пыталася, ці можна пасля аперацыі ўладкавацца да яго ў тэатр лялек…
...Калі мяне падманваюць - не магу пасля гэтага глядзець таму чалавеку ў вочы. Сыходжу, знікаю. Я ж Скарпіён, шэрая яшчарка. Ёй абсеклі хвост, яна поўзае, дзесьці трасецца ў пячоры, потым хвост вырастае, яна зноў вылазіць. Гэта пра мяне… Як і былі ў мяне раманы то толькі не паралельныя…
Кабзона забылася як страшны сон...
Я ніколі не піла, не паліла, не гуляла да раніцы. Выпіла, галава кружыцца - ой, не маё. Курыць мяне столькі разоў вучылі, ну не магу я і ўсе…
Басілашвілі... Спачатку я нават не ведала, як яго імя па бацьку. Памятаю «Вакзал для дваіх» – зіма, мы недзе ў Люберцах, холад, жах, мінус 28... Абоім хочацца ў цеплыню, у прыбіральню. А гэта ж поле голае... Ён з аднаго боку снежнай горкі па маленькаму справу здзейсніў, я з другога… Да канца з’емак фільма стаў ен мне родным чалавекам...
...Савецкі Саюз усе ж быў выдатны тым, што, прыехаўшы ў любую кропку гэтай велізарнай краіны, я ўсюды была свая, ніхто не пытаў мяне, хто я: руская ці ўкраінка. Для ўсіх была - родная…
Я ўдзячны чалавек, вельмі ўдзячная. Вельмі…
Маці я, сапраўды кажучы, ніякая. Як па мне, то акторцы нельга быць маці. Ці прафесія, ці дзеці. Я выбрала першы шлях. Нядобра гэта, жорстка... Крыжоў і шрамаў на мне шмат. Думаю, што мяне ніхто так і не ведае…»
P.S.
Акторка была супраць войнаў, таму няма ніякіх сумневаў у тым, якую б грамадзянскую пазіцыю заняла ў цяперашнія страшныя часы…

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев