Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Вайна ва Ўкраіне як факт увайшла ў нашу рэальнасць, і на вялікі жаль, у ёй пакуль застаецца. Пакуль ніхто не ведае, калі дабро канчаткова возьме верх над Zлом. Але перамога будзе. І беларусы ўздымаюць свой бела-чырвона-белы сцяг побач з украінскім прапором і робяць свой рашучы, мэтанакіраваны і сістэмны ўнёсак у дапамогу і на карысць Украіне.
🔸 Выведка на тэрыторыі Беларусі. Мы ўжо пісалі, куды, як і якую ( https://t.me/zubr_in/823 ) інфармацыю дасылаць.
🔸 Служба ў войску і дапамога фронту. Беларускія добраахвотнікі змагаюцца за украінскую і беларускую вольнасць у батальёне імя Кастуся Каліноўскага ( https://t.me/belwarriors ) ( https://t.me/belwarriors ) ў складзе Збройных Сілаў Украіны, а таксама ў палку "Пагоня" ( https://t.me/belpolk_pagonya ) ( https://t.me/belpolk_pagonya ) ў складзе Іншаземнага легіёна ды ў іншых вайсковых фармаваннях. У іх афіцыйных каналах можна даведацца, як да іх далучыцца і як ім дапамагчы (экіпіроўка, данаты і г.д.).
🔸 Дапамога. Створанымі беларусамі для ўкраінцаў рэсурсамі варта карыстацца для дапамогі і дзяліцца імі.
📌 Беларускія распрацоўшчыкі ўдзельнічаюць у стварэнні мапы дапамогі грамадзянам Украіны за мяжой https://mapahelp.me . Каманда ІТ-спецыялістаў з Беларусі пры падтрымцы Паўла Лібера распрацавала платформу па пошуку жылля для ўкраінцаў і ўкраінак, якія бягуць ад вайны https://icanhelp.host/ .
📌 Пра тое, як узяць удзел у падтрымцы Украіны і ўкраінцаў грашыма ў розных краінах і з розных краінаў, можна даведацца па спасылцы ( https://devby.io/news/kak-pomoch-ukraintsam-dengami-sobrali-ssylki-na-fondy-delites-svoimi1646996164 ).

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев