Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Беларусы — нацыя, якая, зразумеўшы сваю еднасць і адчуўшы да сябе павагу, вось цяпер слязьмі і крывёю здабывае сваю ВОЛЮ.
"Чаго вам не стае?"
"Чаго вам не хапае?"
Гэтыя пытанні разам з ударамі дубінак звар'яцелых і абмежаваных лукашэнкаўскіх дубаломаў сыплюцца на галовы сумленных і смелых беларусаў, сэрцы якіх грукаюць ва ўнісон са словамі Купалы пра тое, чаго хочацца беларусам — людзьмі звацца.
Пасля стагоддзяў прымусовай і нярэдка гвалтоўнай адмоўнай селекцыі на нашай зямлі — мураўеўшчыны, імпершчыны, бальшавізму, рэпрэсій НКУС, саветызацыі, гітлераўскай, нацысцкай навалы, паўзучай русіфікацыі, цяжкіх 90-х, калі мільгануўшы промень вольнага святла згасілі, разарваўшы на кавалкі наш вольны сцяг, і пачаўся доўгі сонны перыяд лукашызму, — беларусы прачнуліся і адчулі сваю самасць. Праз 100 з лішнім гадоў пасля абвяшчэння 25 сакавіка 1918 году сваёй першай дзяржавы, Беларускай Народнай Рэспублікі, беларусы ідуць — і прыйдуць! — ДА ВОЛІ.
І хоць, як кажа нобелеўская лаўрэатка, што вывучае цемны бок чалавецтва, Святлана Алексіевіч, "нацыя, якая прыпаздняецца", і хоць пакуль з-за хворага на галаву вычварэнца і яго хунты, вынішчэння беларушчыны, катавання лепшых з лепшых прадстаўнікоў нацыі прыгнёт яшчэ навісае над краінай — нас не забілі. І не заб'юць. Мы робімся толькі мацнейшымі. Мы прагнем волі. І мы яе здабудзем.
Сёння браты-ўкраінцы, што ўжо месяц годна і смела стрымліваюць і перамагаюць націск пуцінскага нашэсця, даюць беларусам прыклад аб'яднання, моцы і націску і веру ў перамогу. Беларусы — поплеч з украінцамі. Мы разам выступаем за вольную Ўкраіну і вольную Беларусь.
І мы пераможам. Наша воля — воля Беларусі. Нас не разбіць, не спыніць, не стрымаць!
З Днём Волі, сябры. Жыве Беларусь!

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев