Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Адказы для тых, хто з розных прычынаў застаецца ў Беларусі, на пытанне, што з гэтым усім рабіць, як не зламацца, не стаміцца, заставацца сабою і перамагчы, як ужо другі год жывучы у акупаванай хунтай Беларусі, супрацьстаяць гэтай быццам бясконцай бесчалавечнай навале — яшчэ і цяпер, калі пуцінская Расія напала на Ўкраіну і знішчае там людзей і цэлыя гарады, і над нашай краінаю таксама навісла пагроза вайны — стаяць асобным шэрагам.
Тое, чаго прагне кожны ў канцлагеры, у сітуацыі, якая выклікае адчуванне бяссілля і безнадзейнасці — дапамога і дабрыня да сабе і адно аднаго. Гэта тое, што трымае беларусаў на плаву з 2020 году. І тое, што будзе трымаць далей, да перамогі.
Пачынаць варта з дапамогі самому сабе. Калі няма рэсурсу, трэба яго знаходзіць. Абдымацца і быць больш з блізкімі людзьмі, якія даюць спакой. І памятаць, што ёсць не толькі стужка навінаў ( https://t.me/hodnaby/2775 ), але спорт, прырода, вандроўкі і псіхалагічная дапамога ( https://t.me/belhalat_by/5264 ).
А калі рэсурс назапашаны — накіроўваць яго на дапамогу і падтрымку слушных дзеянняў і годных людзей.
Дапамога словам. Рабіць усе, каб не даваць ператвараць у зомбі ці ахвяру як мінімум сябе і сваіх дзяцей. Даводзіць людзям праўду самымі рознымі спосабамі, ( https://t.me/nic_and_mike/1763 ) каб вочы расплюшчваліся і розум яснеў і бачыў і што і чаму адбываецца, і як рыхтавацца да надзвычайнасцяў, і якія ёсць выйсці і спосабы дзейнічаць.
Вось некалькі самых простых спосабаў барацьбы з прапагандай. Гэта адна з найбольш істотных і найбольш даступных для выканання на сёння задач.
🔸 Баніць ( https://t.me/stopbotluka ) прапагандысцкія акаунты.
🔸 Распаўсюджваць улёткі на розныя тэмы ( https://t.me/by_prosvet/1831)у розных месцах (з клопатам пра сваю бяспеку).
🔸Падпісаць на незалежную прэсу ( https://t.me/by_prosvet_mail_bot ) ў капэрце суседзяў ці сваякоў.
Дапамога справай. У краіне тысячы палітзняволеных у турмах і на хіміях. І вось што варта рабіць:
🔸 Пісаць ім пісьмы ( https://xn--h1aigbl0e.xn--90ais/ ) і паштоўкі, падтрымліваць ( https://dissidentby.com/help ) іх дзяцей і сем'і.
🔸 Побач жывуць тыя, хто прайшоў ці вось цяпер праходзіць ( http://0908help.tilda.ws/ ) праз арышты і гвалт, суды і пакаранні — не пакідайце іх з бедамі сам на сам, запытайцеся лішні раз, як справы, і дайце ці арганізуйце падтрымку гэтым людзям і іх сваякам.
Варта памятаць, што прымаўка "беларус беларусу беларус" з 20-га году сведчыць пра салідарнасць і падтрымку. Ратуйма адзін аднаго. Ратуйма нацыю. Моц у адзінстве.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев