Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Два галоўных пытанні, якімі сёння задаюцца беларусы — чым на справе дапамагчы Ўкраіне і як вызваліць Беларусь з-пад акупацыі.
Найбольш рашучыя людзі, якія проста не могуць назіраць за падзеямі з боку, запісваюцца ў добраахвотнікі. Сёння для беларусаў існуе некалькі ініцыятываў, якія займаюцца рэкрутынгам, ладзяць тактычную і медыцынскую падрыхтоўку да вайсковай службы ва ўмовах вайны і навучаюць валоданню зброяй.
🔸 Ва Ўкраіне створаны добраахвотніцкі батальён імя Кастуся Каліноўскага ( https://t.me/belwarriors ). Аснову яго склалі беларусы, якія ўжо ўдзельнічалі ў антытэрарыстычнай аперацыі ў Данбасе і не здолелі не пайсці абараняць сваю другую Радзіму як сапраўдныя мужныя патрыёты. У склад гэтага батальёна ўвайшлі і беларусы з ініцыятывы "Супраціў ( https://t.me/suprativ)" . Да гэтага ж батальёна далучыўся і вядомы беларускі бізнэсоўца, заснавальнік "Радыё Гаага" Вадзім Пракоп'еў, які распавядае, што канкрэтна цяпер мусяць рабіць беларусы ( https://www.youtube.com/watch?v=6keXw1Fme3w ), каб выратаваць Украіну і вызваліць Беларусь.
У афіцыйным канале батальёна пазначана, што ўся сувязь з імі ладзіцца толькі праз чат-бот @BelarusAndUkraineBot, уся сапраўдная інфармацыя пра батальён публікуецца толькі ў афіцыйных каналах Telegram ( https://t.me/belwarriors ), Facebook ( https://facebook.com/belwarriors ), Instagram ( https://www.instagram.com/belwarriors ).
🔸 Яшчэ адно беларускае падраздзяленне ва Ўкраіне — Аб'яднанне беларускіх патрыётаў "Белы легіён ( https://t.me/bielylehijon)" на чале з даўно вядомым беларускім палітычны дзеячом, прадпрымальнікам і сапраўдным патрыётам Беларусі Сяргеям Бульбай ( https://t.me/belamova/26461 ).
🔸Пайсці дапамагаць братам-украінцам абараняць сваю зямлю ў баявых дзеяннях можна і запісаўшыся наўпрост у Інтэрнацыянальны легіён Украіны ( https://fightforua.org/ ).
🔸 Калі нехта не гатовы браць зброю ў рукі, беларусам-ваярам ва Ўкраіне можна дапамагчы валанцёрствам ці грашовай падтрымкай: у Варшаве працуе Цэнтр дапамогі беларускім дабраахвотнікам ( https://belaruskidom.eu/dobraaxvotniki/ ), на сайце якога можна даведацца, якая трэба дапамога. Цэнтрам кіруе Павел Кухта, брат забітага ў 2020 годзе падчас пратэстаў Мікіты Краўцова. Кантакт з Цэнтрам праз @vivatlnmn.
Адзначым, што ідучы ў добраахвотнікі, мае сэнс забяспечыць сябе адзеннем і амуніцыяй. Падрабязна пра неабходную падрыхтоўку раім удакладняць непасрэдна ў кантактных асобаў на вышэй пазначаных рэсурсах.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев