Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Да гэтай даты 19 лютага бібліятэкар Старалядненскай сельскай бібліятэкі – філіял №23 правяла бібліяхвілінку ”Жыве ў вяках беларускае слова“ для дзяцей з ДУА ”Старалядненская БШ імя Ф.П. Занько“. У гэты дзень бібліятэкар размаўляла з дзецьмі на беларускай мове і распавядала пра славутых асветнікаў Беларусі. Затым рабяты паудзельнічалі ў заданнях ”Збяры слова“, ”Прачытай скарагаворку“, ”Адгадай загадкі“, ”Агуч карцінку“, ”Працягні прыказку“, ”Размалюй Віцебскую вобласць“. На прыканцы мерапрыемства пагулялі ў гульню ”Беларускі скарб“, дзе дзецям неабходна было адчыніць чароўны куфэрак, напоўнены рознымі дробязямі з нашага паўсядзённага жыцця. Дастаючы рэчы з куфра, кожнмау патрэбна было сказаць іх назвы на беларускай мове. Як аказалася там вельмі шмат цікавага. Аловак, папера, парасон і запалкі, сурвэтка і хустка, люстэрка, сшытак і часопіс. І шмат іншых рэчаў размясцілася ў чароўным куфэрку, але самым салодкім і прыемным для дзяцей аказаліся – цукеркі.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев