Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Месцамі ў Беларусі ўжо выпаў снег – самы час, каб павесіць птушыную сталоўку.
Птушкі, якія застаюцца ў нас зімаваць, ужо лётаюць па сваіх звыклых маршрутах. Яны ведаюць, дзе іх падкормлівалі ў мінулым годзе, і вяртаюцца туды зноў.
🐦⬛️ Каб прыцягнуць у свой двор больш відаў птушак, можаш размясціць некалькі розных тыпаў кармушак – розныя віды аддаюць перавагу розным кармушкам.
🌻 Закупайся сырымі семкамі сланечніка – гэта ўніверсальная падкормка для птушак!
Калі ўзнікнуць непаразуменні з суседзямі, замяні корм на ачышчаныя семкі ці арахіс, кавалачкі сала або масла. Усе прадукты павінны быць несалёнымі і сырымі.
Каб назіраць было яшчэ цікавей – збяры калекцыю брошак-піноў з птушкамі, якія могуць прыляцець на тваю кармушку:
🐦 вялікая сініца,
🐦 дамавы верабей,
🐦 гіль (снегирь),
🐦 берасцянка (зяблик),
🐦 чорнагаловы шчыгел.
Назірай за кармушкай разам з дзіцем і дары яму значок за кожны новы від, які прыляціць на вашу сталоўку. Гэта і цікавая гульня, і спосаб падтрымаць ахову прыроды.
👉 Брошкі-піны можна набыць у Дзікім маркеце https://clck.ru/3WxSKu Дзякуем за фота вялікай сініцы Валеру Пясецкаму!

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев