Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька распавядае пра праект пазітыўнай альтэрнатывы. Гэта пакет дакументаў, які паказвае, як будзе працаваць дзяржава пасля пераменаў — у законах, рэформах і практычных механізмах.
Анатоль Лябедзька:
«Гэта кропка ўваходу ў Еўропу і сыход з «рускага свету». Мы хочам быць зразумелымі і прагназуемымі для нашых суседзяў, Еўропы і ўсяго свету. Праз праекты законаў і рэформы мы фарміруем ясныя і выразныя адказы, як будзе працаваць прынцып падзелу ўладаў, якой будзе судовая сістэма, як мы забяспечым выбіральнасць і змяняльнасць улады. Да таго ж, праект сэканоміць час, калі пачнуцца перамены. Ёсць разуменне, што крэдыт даверу новай улады будзе абмежаваны ў часе і рэформы трэба будзе зрабіць хутка. Гэты пакет дакументаў дазволіць не губляць час у першыя месяцы пераменаў і пачаць рэформы адразу, на аснове ўжо падрыхтаваных рашэнняў».
Абмеркаванне законапраектаў і канцэпцый адкрытае на платформе «Тры сланы» і на сайце ПРАСТОРА.
Там можна пакідаць прапановы і заўвагі да кожнага дакумента. Далучайцеся!

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 1