EU4Belarus — SALT — гэта ініцыятыва Еўрапейскага Саюза для падтрымкі беларускіх студэнтаў і студэнтак, выкладчыкаў і навукоўцаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў пасля 2020 года або знаходзяцца ў зоне рызыкі.
Праграма дае магчымасць:
— прайсці прафесійнае навучанне або перападрыхтоўку;
— атрымаць грант на распрацоўку і правядзенне адукацыйных праграмаў;
прызнаць і легалізаваць беларускія дыпломы.
Каб прыняць удзел, трэба запоўніць заяўку на сайце: http://eu4belarus.info/ .
Дарадца па адукацыі Павел Церашковіч:
«Еўрасаюз клапоціцца пра рэпрэсаваных беларусах і беларусках. Праграма EU4Belarus прапаноўвае прафесійнае навучанне цягам аднаго году, перападрыхтоўку, вывучэнне замежных моваў, легалізацыю дакументаў аб адукацыі і нават курсы кіроўцаў. Падтрымку ў памеры да 10 тысячаў еўра могуць атрымаць былыя палітвязні і ўсе тыя, хто пацярпеў ад іншых формаў палітычных рэпрэсіяў».
Дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава:
«Мы вельмі радыя бачыць, што гэта адбываецца. Еўрапейскі Саюз адкрыў дзве праграмы падтрымкі для беларусаў — і гэта важна, бо гэта не проста словы салідарнасці, а рэальныя грошы, якія ідуць рэальным людзям.
Калі вы страцілі працу або не маглі вучыцца з-за рэпрэсіяў у Беларусі — ЕС дапаможа вам пачаць нанова: адукацыя, перападрыхтоўка, падтрымка ініцыятываў».

Нет комментариев