Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
26 студзеня дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Вільнюскай гарадской рады і мэрыі. Сустрэча адбылася на фоне разгляду Радай зменаў да парадку прыёму ў школы, якія могуць абмежаваць доступ дзяцей замежнікаў з часовымі і сталымі дазволамі на жыхарства да навучання ў школах з нелітоўскай мовай выкладання.
Асноўны фокус размовы — захаванне Беларускай гімназіі імя Скарыны і Беларускага Дома ў Вільнюсе. Кучынскі падкрэсліў іх важнасць і папрасіў, каб гэтая праца і падтрымка з боку горада працягваліся.
Падрабязнасці і вынікі размовы — на афіцыйным сайце.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев