Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
SYMBAL.BY у Беларусі.
Тым часам мы працягваем працаваць❗
11 жніўня 2025 г. Эканамічны суд Мінска пачаў справу аб банкруцтве ТАА «Сымбаль Бай» — юрасобы, ад імя якой мы працавалі ў Беларусі. Прычына фармальная: запазычанасць па страхавых унёсках у памеры каля 7,6 тыс. беларускіх рублёў. Пры гэтым дзейнасць кампаніі ў Беларусі фактычна спынілася яшчэ ў пачатку 2021 года.
❗Але важна іншае: насамрэч нічога не змяняецца.
- Мы ўжо даўно працуем за межамі Беларусі;
- Інтэрнэт-крама працягвае працу ў звычайным рэжыме: https://pl.symbalby.com/ - Нашы рэчы таксама можна замовіць праз міжнародны маркетплэйс Redbubble: https://www.redbubble.com/people/symbal-by/shop SYMBAL.BY — гэта не проста запіс у рэестры юрыдычных асоб. Гэта частка сучаснай беларускай гісторыі, якую немагчыма сцерці. Гэта сотні тысяч рэчаў з беларускай сімволікай, што разляцеліся па ўсім свеце і жывуць у дамах беларусаў на ўсіх кантынентах. А мы з вамі — людзі, якія любяць Беларусь і захоўваюць сваю культуру.
Мы даўно працуем за межамі Беларусі і будзем працягваць гэта рабіць. Крама дзейнічае, замовы прымаюцца і дастаўляюцца, а супольнасць неабыякавых беларусаў працягвае жыць і захоўваць Беларусь у сваім сэрцы. SYMBAL.BY нельга знішчыць рашэннем суда. Бо SYMBAL.BY — гэта мы з вамі.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 1