Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Ваша дачка ці сынок не ведаюць, што такое зарадка і гігіена? Магчыма, у іх пачынаюць з'яўляцца шкодныя звычкі? - Тады вам трэба прыйсці ўсёй сям'ёй на наш спектакль "ВАСЯ ЛАЙДАЧКІН У КРАІНЕ ШКОДНЫХ ЗВЫЧАК"! Гэта лепшы спосаб весела і, галоўнае, з карысцю, правесці свой час!
Пастаноўка вельмі актуальная. Яе карысна будзе паглядзець не толькі дзецям, але і дарослым. Спектакль пра хлопчыка Васю. Самы звычайны хлопчык, вось толькі мянушка ў яго была не зусім звычайная – Лайдачкін, бо не любіў наш Вася ні вучыцца, ні працаваць, а вось лайдачыць любіў. Таму і займеў такую абразлівую мянушку. Ранішнюю зарадку Вася ніколі не рабіў, твар і шыю мыў толькі пад маміным прымусам. А ўжо як не хацеў ён зубы чысціць… Таму і пасябравалі з Васем Лайдачкіным Шкодныя Звычкі. І не проста пасябравалі, а нават да сябе ў госці запрасілі, у краіну Шкодных Звычак. Толькі позна зразумеў Вася, што трапіць у гэтую краіну лёгка, а вось выбрацца з яе не кожнаму пад сілу… А што далей з Васем Лайдачкiным атрымалася – даведаюцца тыя гледачы, якія паглядзяць новы спектакль.
👉 ЧАКАЕМ ВАС У НЯДЗЕЛЮ 11 КАСТРЫЧНІКА!
🕛 ПАЧАТАК У 12:00
☎️ ДАВЕДКІ І БРАНІРАВАННЕ КВІТКОЎ ПА ТЭЛ. 8-01562-5-13-64
✨ КВІТКІ АНЛАЙН НА САЙЦЕ 24AFISHA.BY https://youtu.be/InqA03vNGxI

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев