Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Урэшце апошні, пяты, верш з майго венецыянскага пяціверша. Вам даводзілася калі-небудзь прыпыняцца ў доме, збудаваным у пятнаццатым стагоддзі?..
Цікава, ці ёсць між вас, сябры мае, тыя, хто паслухаў усе пяць вершаў?
Вось жа, апошні: https://youtube.com/shorts/c-V31s0E_aQ?si=Bdu_vniUfaCy0Z5v

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 1
збудаваным у пятнаццатым стагоддзі?
Дзе ў цішыні пакояў строгіх жывуць нябачныя цені мінулага.
Спачатку ў галерэі на падлозе не наступіць на
герб былых валадароў.
О, як клапоцяцца пра гэты знак!
Пяшчотна мыюць, змазваюць алеем,
і лёгкім дотыкам вачэй і рук
святло мінулага стагоддзя берагуць...
А пасля дзівіцца ўсяму:
вялікім закратаваным жалезнымі карункамі вокнам,
да падваконняў якіх не дастанеш,
ядвабным шпалерам, сходам, карцінам, мэблі.
І сучасным выгодам.
Сама становішся ценем,
каб не перашкодзіць тым,
што ажываюць,
што даўно засталіся
ў мінулым.