Свернуть поиск
Правая колонка
Пастаноўка вельмі актуальная. Яе карысна будзе паглядзець не толькі дзецям, але і дарослым. Спектакль пра хлопчыка Васю. Самы звычайны хлопчык, вось толькі мянушка ў яго была не зусім звычайная – Лайдачкін, бо не любіў наш Вася ні вучыцца, ні працаваць, а вось лайдачыць любіў. Таму і займеў такую абразлівую мянушку. Ранішнюю зарадку Вася ніколі не рабіў, твар і шыю мыў толькі пад маміным прымусам. А ўжо як не хацеў ён зубы чысціць… Таму і пасябравалі з Васем Лайдачкіным Шкодныя Звычкі. І не проста пасябравалі, а нават да сябе ў госці запрасілі, у краіну Шкодных Звычак. Толькі позна зразумеў Вася, што трапіць у гэтую краіну лёгка, а вось выбрацца з яе не кожнаму пад сілу… А што далей з Васем Лайдачкiным атрымалася – даведаюцца тыя гледачы, якія паглядзяць новы спектакль.
Пачатак у 12:00
26 красавіка, у нядзелю - трагікамедыя для дарослых "БЕЛЫ ЛІСТ"!
У раённым гарадку застаўся апошні франтавік. Некалі ж застанецца і ў краіне адзін, толькі пра гэта мы пакуль не думаем… І каб неяк аддзячыць яго, мясцовыя ўлады даюць апошняму франтавіку чысты ліст паперы: прасі, паважаны, усё, што хочаш. Дадзім. Ты – заслужыў… І што ж папрасіў франтавік?.. Пра гэта даведаюцца гледачы, калі паглядзяць наш спектакль у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Васіля Сяўца.
Пачатак у 17:00
Інфармацыя па тэл. 8-01562-5-13-64
Набыць квіткі: https://24afisha.by/ru/object/5476 https://youtu.be/nkSlAiVVJIY

Нет комментариев