Свернуть поиск
Правая колонка
А вы любіце восень так, як любіць яе Валянціна Марчанка, паэтка Краснапольшчыны? Яе любоў да гэтай пары года выказана ў вялікай колькасці вершаў, іх ужо больш за сем дзясяткаў. У вершах – цэлая палітра фарбаў, гукаў і пачуццяў. Вершы сабраныя ў выданне пад назвай “Осенняя СТИХиЯ”. Так, яны даюць магчымасць не толькі ўбачыць самыя розныя карціны восені, але і адчуць стан душы аўтара, даведацца пра яго роздум і пачуцці.
Вазьміце зборнік, прачытайце яго паэтычныя радкі і атрымайце асалоду. А лепш – прыйдзіце на сустрэчу з аўтарам у асенні парк, напрыклад, у чацвер, 15 кастрычніка а 10 гадзіне. Дзе лісцём кляновым восень дагарае, дзе павуцінкі лёгкія ляцяць. Да сустрэчы – з восенню і паэткай.

Нет комментариев