Свернуть поиск
Правая колонка
1 кастрычніка народны літаратурны калектыў “Світанак” філіяла “Краснапольскі РЦК” прадставіць тэматычную праграму “Краснапольшчына ў сэрцы маім”, прымеркаваную да дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мерапрыемства прапаноўваецца і для яго прагляду Рэспубліканскай камісіяй на прадмет пацвярджэння калектыву ганаровага наймення “народны”.
Праграма насычана жывым словам аўтараў паэзіі, яе прыхільнікаў і пераможцаў конкурсу чытальнікаў; аўтарскімі песнямі; дакументальнымі і мастацкімі матэрыяламі з выкарыстаннем слайд прэзентацыі, фрагментаў відэахронікі і тэатралізацыі.
Удзельнікі праграмы аддадуць даніну Памяці вызваліцелям раёна і сваім гераічным землякам, створаць партрэт малой радзімы, якую любяць бясконца і гатовыя дзяліцца сваімі пачуццямі.
Пачатак мерапрыемства а 11 гадзіне. Уваход вольны. Месца правядзення – Краснапольскі РЦК. Запрашаем усіх жадаючых!

Нет комментариев