Свернуть поиск
Правая колонка
“Аб’ядноўваючы сродак”, - гэта мы пра традыцыйную культуру!
Канешне, яна валодае моцнай аб’ядноўваючай сілай – гуртуе і тых, хто яе захоўвае і падтрымлівае, і тых, хто карыстаецца яе набыткамі і захапляецца яе прыгажосцю.
“Каб адзначыць гэту аб’ядноўваючую здольнасць традыцыйнай культуры і даць магчымасць знайсці аднадумцаў сярод аматараў народнай творчасці, падзяліцца яе багатай палітрай, абмяняцца вопытам, да Дня народнага адзінства мы штогод праводзімраённыконкурс “Незабытыя рамёствы”. Ён запатрабаваны сярод умельцаў раёна, з’яўляецца стымулам для іх творчасці і натхнення”, - адзначае арганізатар конкурсу метадыст В. А. Марчанка.
Актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу і ў гэтым годзе сталі аматары рукадзельнай творчасці з ліку работнікаў культуры і адукацыі раёна. У конкурсе прынялі ўдзел 14 умельцаў. Тканыя, вязаныя, плеценыя вырабы, традыцыйная лялька, абярэгі і сувеніры з самых розных матэрыялаў – усе яны былі зроблены з любоўю і веданнем сакрэтаў майстэрства, якімі майстры заўсёды гатовыя падзяліцца. Што і робіцца праз разнастайныя метадычныя і культурныя формы работы ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”.
Дыпломамі пераможцаў у конкурсе “Незабытыя рамёствы” адзначаны Н. Паплыка, Г. Маскалёва, А. Церахава, Л. Васількова, Л. Крапіўніцкая, Т. Яфімчык, А. Кандраценка.
ВАЛЯНЦІНА МАРЧАНКА

Нет комментариев