Свернуть поиск
Правая колонка
Пад такой назвай на Краснапольшчыне адбыўся раённы конкурс АРТ-ФОТА. Ён праводзіцца штогод і прымяркоўваецца да Дня народнага адзінства. Удзельнікі конкурсу праз фота меюць магчымасць выказаць свае думкі пра тыя каштоўнасці, якія яднаюць нас, з’яўляюцца нашым культурным кодам.
У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 16 аматараў творчасці. Прырода роднага краю, гістарычная Памяць народа, фальклорная спадчына, рамёствы, уклад жыцця беларусаў, гаспадарка, сям’я, родны кут, хата бацькоў, кнігі і літаратура, праца і дасягненні землякоў – гэтыя і іншыя каштоўнасці былі адлюстраваны ў работах канкурсантаў. Усё гэта - роднае, сваё, якое сапраўды валодае аб’ядноўваючай сілай.
ВАЛЯНЦІНА МАРЧАНКА

Нет комментариев