Свернуть поиск
Правая колонка
Анкеты мы збіралі як ад "кніг" ("незвычайных" людзей, з якімі можна пагутарыць на Жывых бібліятэках), так і ад чытачоў (тых, хто прыйшоў пагаварыць з цікавымі "кнігамі"). Ды вось што мы там прыемнага знайшлі:
✏ "У меня был стереотип, что людей с инвалидностью нужно жалеть, но оказалось им жалость не нужна, они полноценны сами по себе, просто немного отличаются. Им скорее необходимо уважение и отношение как к равным."
Гэты водгук гаворыць, што як мінімум 1 стэрэатып Жывая бібліятэка разбурыла. І гэта вельмі натхняльна! 😃
Сярод кніг адзначалі лесбіянку як прыемнага ды адкрытага чалавека, пазітыўнасць невідушчага "пасля якой язык не паварочваецца скардзіцца на жыццё". Пасля размоў з праваабаронцай адзін чытач "задумаўся над стэрэатыпамі наконт уцекачоў", іншы зразумеў, што "насамрэч робіцца велізарная праца для дапамогі людзям, якім няма да каго звярнуцца ў нашай краіне". А кагосьці правааборанца "натхніла далучыцца да руху" 👐
Хтосьці адзначыў, што зразумеў сваё "цяжкае ўспрыманне нетрадыцыяных рэлігій". Дарэчы, кніга "харызмат" (пратэстантка) ускалыхнула не толькі гэтага чытача: у водгуке іншага чалавека ёсць пажаданне "убраць кнігі рэлігійнага характару". Пажаданне, магчыма, слушнае для іншых мерапрыемств, але ж не для Жывой бібліятэкі: гэтая бібліятэка як раз займаецца дэманстрацыяй разнастайнасці грамадства. Ды пакуль прадстаўнікі пэўных груп на будзь якой падставе адчуваюць непаразуменне з боку грамадства, сустракаюцца з дыскрымінацыяй з-за свайго пола, гендара, рэлігіі, сэксуальнай арыентацыі і іншых крытэраў - будзе сэнс правядзення Жывых бібліятэк. Бо мы імкнемся стварыць асяродак, вольны ад дыскрымінацыі на падставе полу, гендару, рэлігіі, узросту, сэксуальнай арыентацыі і іншых крытэраў. Імкнемся зрабіць грамадства утульным для ўсіх, без выключэнняў 😌
Дарэчы, наступнае мерапрыемства будзе толькі ў наступным годзе, але ж не сумуйце ды не забывайце правяраць навіны ад нас. Некалькі разоў на тыдзень мы дзелімся рознымі цікавосткамі, якія тычацца правоў чалавека. Ды, канешне, пры дапамозе паведамленняў хутчэй за ўсё можна даведацца пра надыходзячую Жывую бібліятэку.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев