Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Беларусь, ты-маё месца сілы,
Мая песня пад музыку лесу,
Што нясе на плячах небасхілы
Круглы год, найпрыгожы ўлетку.
2.Беларусь, ты -маё месца сілы,
Мая сіняя кветка ў жыце,
Шызакрылы мой сябра руплівы…
Дзе яшчэ ёсць такое на свеце?!
3.Беларусь, ты -маё месца сілы!
Бохан хлеба на тканым абрусе,
Водар траў, што з расою скасілі…
Як я ціха табой ганаруся…
4.Беларусь, ты -маё месца сілы!
Ты - матуля ля печы пузатай!
Ты жыццё маё сэнсам натхніла,
Ты- і будзень працоўны,і свята!
5.Беларусь, ты маё месца сілы!
Без цябе не змагу, не ўмею!
Ад калыскі да самай магілы
Я дачушка твая! Разумееш?!
***
Галина Березина

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев