Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
#Даступнасць_інфармацыі
#Вулічнае_сацапытанне
У наш час, калі хуткасць і даступнасць інфармацыі становяцца ключавымі фактарамі якасці жыцця, важна мець адзіныя і эфектыўныя каналы сувязі для вырашэння паўсядзённых праблем. Менавіта такім каналам з'яўляецца адзіная кантактна-дыспетчарская служба Беларусі па нумары 115. Пра актуальнасць службы карэспандэнты "ПН" запыталі ў жыхароў Петыкаўшчыны.
Аляксандр Карнейчык, жыхар Петрыкава:
–Як працуе служба – адчуў асабіста гэтай зімой. Жыву ў прыватным сектары, і наша вуліца ў адзін дзень пасля снегападу аказалася непачышчаннай.
Патэлефанаваў на 115 – дыспетчар прыняў званок спакойна, дакладна запытаў адрас і сутнасць праблемы. І ўжо праз паўгадзіны на вуліцу заехала тэхніка і праезд быў ачышчаны.
Усё хутка, без лішняй перапіскі і чаканняў, з рэальным вынікам.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев