Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Гэта ўжо другая сустрэча з імі, якая ладзілася ў рамках рэалізацыі праекта "Далучыць да роднага слова". На гэты раз тэма нашай сустрэчы - "Скарбонка народнай мудрасці" датычылася маёй навукова-папулярнай працы "Дзіцячы побыт вёскі. З вопыту выяўлення і пераемнасці", якой споўнілася ў бягучым годзе 25 год з моманту напісання! Тэма непростая для сённяшніх школьнікаў, але я вырашыла ўсе ж такі пазнаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак з укладам жыцця іх прапрабабуль і прапрадзядуль. Канешне, ні абрады, ні забавы, ні ўклад жыцця тых далёкіх гадоў нельга навязаць сучасным дзецям, але даражыць спадчынай, цаніць каштоўнасць сямейнай гісторыі - гэта абавязкова! У першую чаргу, каб захаваць свой нацыянальны твар і самабытнасць.
Дзеці былі ўважлівымі слухачамі, мы весела бавілі час, частаваліся адной з даўнейшых дзіцячых прысмак - аўсяным кісялём з журавінамі і брусніцамі, слухалі дзіцячую калыханку, якую мне дазволіў выкарыстаць мой сябар по ФБ - Дзед Паляшук. Напрыканцы мерапрыемства, дзеці пад кіраўніцтвам загадчыка інфармацыйна-асветніцкага аддзела Таццяны Пракоф'евай, займаліся вырабам сувенірных капялюшыкаў для сваіх бабуляў і дзядуляў. І няхай гэтыя вырабы з нітак, зробленыя дзеткамі, стануць непарыўнай ніткаю сілы роду і павагі да сваіх продкаў, блізкіх і далёкіх...

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев