Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Учора ж была пятніца, таму пра роднае, сваё распавесці патрэбна, хаця і са спазненнем... Культурная праграма прадуглежавала наведванне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. З вялікім задавальненнем паглядзелі лёгкі, аутэнтычны спектакль "Адамавы жарты". Аўтар і рэжысёр — Святлана Навуменка. У цёмны восеньскі вечар — гэта якраз тое, што і патрэбна для падтрымання настрою! Некалькі слоў пра змест для тых, хто не ў тэме: Саўка і Марыся – маладыя, прыгожыя, вельмі працавітыя муж і жонка. Жывуць у каханні і згодзе, любяцца, як два галубкі і старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але адкуль ні вазьміся да іх заяўляецца Чорт… і яшчэ ўдовая маладзіца Магрэта, якая пахавала ўжо чатырох сваіх мужоў! Акцёры настолькі маляўніча ажыўляюць сваіх персанажаў, проста дзіву даешся)! Спектакль уключае старажытнае і сучаснае, рэальнае і фантастычнае, гучыць шмат музыкі, танцаў, вясёлых жартаў. Паколькі спектакль праходзіць у камернай зале, то адчуваеш сябе крыху ўдзельнікам дзеяння, асабліва, калі добра ведаеш беларускія народныя казкі ))) Усім акцёрам, занятым у спектаклі - рэспект, асаблівая падзяка Наталіі Саламаха за выкананне ролі Магрэты).
Раю наведаць тэатр, учора зала была запоўнена на ўсе 100 адсоткаў, бліжэйшыя паказы гэтага спектакля 22 лістапада і 16 снежня) А я хачу дадаць некалькі фота з сайта тэатра, бо здымаць было не вельмі пажадана, аб гэтым папярэдзілі напачатку дзеяння, але 17 секунд дазволіла сабе запісаць) І запіс відэароліка з маёй канапы, які крыху звязаны з учарашнім паказам і зроблены яшчэ чатыры гады таму))))
Надвор'е сёння спрыяе, каб затрымацца ля экрана манітора альбо смартфона))) https://www.youtube.com/watch?v=-ADm451J8ts

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев