Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Пад пазыўным «Месяц» ён служыў у 13-й брыгадзе Нацыянальнай гвардыі Украіны «Хартыя», а перад тым – у палку імя Кастуся Каліноўскага.
«Месяц» загінуў 19 жніўня, пра гэта пісаў паблік «Колектив Солідарності», а пазней апублікаваў фільм пра беларусаў, якія ваююць на перадавой лініі фронту ў Харкаўскай вобласці. Выявілася, што праз пяць дзён пасля інтэрв'ю добраахвотнік загінуў.
У інтэрвʼю ён расказваў, што прыехаў ва Украіну ў канцы 2022 года. У Беларусі яго арыштоўвалі за ўдзел у акцыі пратэсту на Дзень Волі. «Мяне, напрыклад, арыштавалі на 30 сутак за бел-чырвона-белую футболку. Традыцыйны сцяг Беларусі – бел-чырвона-белы, і я выйшаў у такой футболцы на Дзень Волі», – успамінаў мужчына.
Ва Украіне беларускі добраахвотнік пазнаёміўся з кітаянкай: яна дапамагала Замежнаму легіёну ў якасці валанцёркі. Яны пабраліся шлюбам, у пары нарадзілася дзіця.
З 2014 году ва Украіне, паводле розных ацэнак, загінулі больш за 80 грамадзян Беларусі і этнічных беларусаў з украінскім грамадзянствам, якія змагаліся супраць Расеі.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев