Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Будучы ўкраінскай журналісткай, яна трапіла ў расейскі палон і не выжыла. На ейным целе потым заўважылі сляды пабояў, а таксама было зламанае рабро і адсутнічалі вочныя яблыкі.
Цяпер, дзякуючы вызваленаму ўкраінцу, з'явіліся новыя падрабязнасці пра Вікторыю:
У палоне ўкраінка пастаянна патрабавала сустрэчы з псіхолагам. Падчас чарговага адмоўнага адказу ў яе здарылася істэрыка: яна сарвала плафон і паспрабавала парэзаць ім вены. Медыкі прыбеглі хутка; парэзы былі неглыбокія.
Акрамя таго, за «непаслухмяныя паводзіны» Рошчыну неаднаразова адпраўлялі ў карцар. Там журналістку сістэматычна збівалі за розныя просьбы і настойлівыя звароты да расейцаў.
Нагадаем, Вікторыя Рошчына памерла 19 верасня 2024 года ў СІЗА №3 гораду Кізел Пермскага краю РФ. У жніўні 2023 года яна паехала рабіць рэпартажы з акупаваных тэрыторый і трапіла ў палон.

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев