Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Павел Севярынец лічыць, што кіраўнік НАУ мог бы стаць прэм’ерам Беларусі пасля рэжыму Лукашэнкі
«У 2020 годзе менавіта Павел Латушка падняў сцяг для яднання ўсіх чыноўнікаў, нязгодных з Лукашэнкам – і гэты сцяг, канечне, быў бел-чырвона-белы.
Прайшоў праз пагрозы, замахі, правакацыі – і працягвае яднаць беларускія протадзяржаўныя структуры як класны камандны гулец», – сказаў Севярынец.
Былы палітвязень таксама нагадаў працу Латушкі да 2020-ага:
«Латушка зрабіў дзеля Беларусі ўсё, што мог, знутры сістэмы – годна, па-беларуску прадстаўляў Беларусь у краінах свету і міжнародных арганізацыях, прабіў грандыёзную праграму «Замкі Беларусі», ратаваў беларускую культуру ад саўка і Масквы.
Павел Севярынец упэўнены, што Латушка будзе «найлепшай альтэрнатываю на пасаду першага прэм'ер-міністра вольнай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі».

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев