Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Працягваем наш месяц гісторыяй пра Еўдакію Фамінічну Сталярову з пасёлка Беліцк — добрую і жыццярадасную жанчыну, чый жыццёвы шлях — прыклад шчырага працалюбства і аптымізму! 🌸
Еўдакія Фамінічна нарадзілася 25 чэрвеня 1938 года ў шматдзетнай сям'і ў вёсцы Надзеждзіна Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння школы яна паехала ў Мінск, дзе паспяхова скончыла курсы прадаўца. Неўзабаве Еўдакія Фамінічна стварыла сям'ю і разам з мужам пераехала ў пасёлак Беліцк, які стаў для яе родным домам. 🏡
Больш за 45 гадоў Еўдакія Фамінічна прысвяціла працы ў гандлі — справе, якая патрабуе адказнасці, цярпення і ўважлівага стаўлення да кожнага пакупніка. За доўгія гады сумленнай працы яна заслужыла павагу і ўдзячнасць землякоў. 🛒
Яна — мама дачкі Валянціны, бабуля дваіх унукаў і прабабуля чатырох праўнукаў. Сёння Еўдакія Фамінічна шчыра радуецца іх поспехам і акружае родных цеплынёй і клопатам. 👨👩👧👦
Але не толькі працай жыве гэтая дзівосная жанчына. У маладосці яна была актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці Беліцкага дома культуры: спявала і танцавала на сцэне. Любоў да творчасці засталася з ёй назаўсёды. Сёння Еўдакія Фамінічна — жаданая госця і актыўная ўдзельніца ўсіх культурных мерапрыемстваў п.Беліцк. 🎶
Праца, сям'я, творчасць і шчырае сэрца — усё гэта знаходзіць месца ў яе жыцці. Яна натхняе заставацца аптымістамі, любіць жыццё і дарыць радасць людзям. Менавіта такія жанчыны і ёсць сапраўдныя гаспадыні зямлі — працавітыя, добрыя, шчодрыя душой. Сваёй працай, клопатам і дабрынёй яны робяць родны край утульнейшым, а жыццё людзей — святлейшым. ✨
Дзякуй вам, Еўдакія Фамінічна, за шматгадовую працу, за вашу жыццярадаснасць і любоў да творчасці! Няхай наперадзе будзе яшчэ шмат цёплых сустрэч, моцнага здароўя і шчаслівых момантаў. 🧡
#Рагачоўшчына #PRA_ЖАНЧЫН #ГодЖанчыны #ГаспадыніЗямлі
#Беліцк

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Комментарии 11