Зубцы абрэзаў не я - так надрукавана. Тэкст напісаў Уладзімір Караткевіч, і гэта мяне зацікавіла, бо ён, бадай што, адзіны аўтар часоў БССР, які ніколі не называў нашу вежу "Белай", а заўсёды падкрэсліваў, што колерам яна была тэракоты. І прапаноўваў альтэрнатыву: у нетрах пушчы некалі ўзвышалась драўляная вежа белага колеру, ад якой пушча і атрымала назву "Белавежская".

Комментарии 5