Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Наконт парушэнняў можна звярнуцца ў камісію на сваім участку са зваротамі і скаргамі. І гэта можа зрабіць не толькі акрэдытаваны назіральнік, але і любы грамадзянін.
І хоць у Беларусі "часамі не да законаў", а калі казаць як ёсць, то закон на сёння бы тое самае "дышла", якое "куды павярнуў, туды і выйшла", вы можаце самастойна прыняць рашэнне пра тое, каб звярнуцца ў камісію са зваротам ці скаргай.
Гэта дазволіць задакументаваць парушэнне і асабістае стаўленне да яго з боку чальцоў камісіі і іншых адказных па законе асобаў. І такім чынам, уласна, нагадаць ім пра гэтую адказнасць. Каб разумелі гэта і памяталі.
У звароце, прыкладам, можна агучыць просьбу пра адкрыты падлік бюлетэняў ці патрабаванне павесіць фіранкі на кабіны для поўнай таямніцы галасавання. Скаргу можна скласці, калі парушаныя вашы правы. Напрыклад, вы не азнаёміліся з пратаколам вынікаў, бо яго не вывесілі.
Варта ведаць, што звароты і скаргі рэгіструюцца камісіяй. Калі вам не дазволілі зрабіць фота з нумарам рэгістрацыі ўваходнага дакумента, проста занатуйце іх сабе. На кожны ваш зварот ці скаргу камісія павінна даслаць пісьмовы адказ.
І свой зварот ці скаргу, і адказ камісіі варта даслаць у чат-бот ZUBR ( https://t.me/zubr_in_bot ). Гэта бяспечна і ананімна.
У навучальных матэрыялах ў чат-боце ZUBR вы знойдзеце:
📌 пералік самых распаўсюджаных парушэнняў
📌 правілы складання зваротаў і скаргаў
📌 спасылку на шаблоны-прыклады зваротаў
📌 правілы і тэрміны атрымання адказу ад камісіі і іншыя карыснасці.
❗️Навучыся грамадзянскаму кантролю і дасылай паведамленні пра парушэнні тут 👉 https://t.me/zubr_in_bot Удзельнічай у грамадзянскім кантролі і назіранні за “рэферэндумам” з ZUBR!
Распавядай пра грамадзянскі кантроль родным, сябрам і калегам.
🔸Усе падрабязнасці і зваротная сувязь на https://zubr.in/ 🔸Сайт стратэгіі дэмакратычных сіл на "рэферэндуме" https://bit.ly/xx2022-org Для уваходу на рэсурсы ZUBR з Беларусі карыстайцеся VPN

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев