Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
…Шавулічы былі заможнай, прыгожай вёскай — жылі тут людзі старанныя і руплівыя, сапраўдныя дбайныя гаспадары. Набліжалася Купалле, і вяскоўцы працягвалі жыць сваім штодзённым жыццём — расціць хлеб, гадаваць дзяцей, рыхтавацца да вяселляў, сустракаць святы. Аднак напярэдадні купальскай ночы на шашы непадалёк быў забіты нямецкі доктар (з зусім не нямецкім прозвішчам). І помста фашысцкіх прыспешнікаў не прымусіла сябе доўга чакаць. На наступны, святочны, дзень вёскі і ўсіх яе 366 жыхароў не стала. Відавочцы расказвалі, што пасля той жудаснай вогненнай трагедыі тры дні без перапынку ішоў моцны дождж — самі нябёсы плакалі па бязвінных мірных жыхарах, якія сталі ахвярамі фашыстаў і іх памочнікаў-здраднікаў.
ℹ️Падрабязней на сайце volkovysknews.by https://volkovysknews.by/sotsium/55571-i-plakali-nyabjosy-83-j-gadavine-tragedyi-shavulicha-by-prysvechany-teatralizavany-mityng-rekviem-pamyats-i-bol-va-kavyskaj-zyamli-yaki-adby-sya-7-lipenya-memaryyalnym-komplekse-na-mestsy-spalenaj-vjoski

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.
Нет комментариев