Спадарыня, дазвольце пачакаць, Пакуль на небе ўзыдуць зоркі ў ночы, Дазвольце папрасіць і Вашы вочы Да ціхай згоды сцежку пашукаць.
Спадарыня, мне сумна аднаму, Спадарыня, мне аднаму сцюдзёна. Пра Вас адну я думаю штодзённа, Марнею і не ведаю чаму.
Без Вас нямее жарсць мая цяпер, Як літары на стомленым граніце, Мяне з увагі Вашай не ганіце, За дзверы не прасіце мой давер.
Спадарыня, дазвольце не маўчаць, Спадарыня, дазвольце запытацца, Ці можна ў Вас да раніцы застацца, Каб разам дзень наступны прывітаць? Рыгор Барадулін.
Комментарии 3