🎭 Зусім хутка першы зімовы месяц! У снежні Коласаўскі тэатр заўсёды ўпрыгожаны з нагоды навагодніх і калядных святаў! Абавязкова прыходзьце паглядзець нашу чароўную казку, а таксама іншыя спектакля, у тым ліку гастрольныя! 😉 ❗ Захоўвайце афішу на снежань! Чакаем вас, шаноўныя гледачы! 🎫 Квіткі можна набыць анлайн - https://megavenue.by/widget/event.php?uid=33&vu=index 🎫 І ў касе тэатра. Тэлефон (+375 212) 62-63-81. Рэжым працы касы: панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30, перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00. Каса працуе без выходных.
    0 комментариев
    0 классов
    🎭 На гэтым тыдні - вялікае свята! Наш тэатр святкуе 100-годдзе! Але ёсць і іншыя спектаклі 😉 ❗ Захоўвайце афішу на гэты тыдзень і прыходзьце часцей! ➡ 17.11 (19:00) — камедыя «ДАМЫ І ГУСАРЫ» А.Фрэдры (вялікая сцэна) ➡ 18.11 (19:00) — камелыя «ФАНЦІКІ» па п'есе Р.Куні «Смешныя грошы» (вялікая сцэна) ➡ 21.11 (17:00) — святкуем 100-годдзе Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (вялікая сцэна). Камедыя «НЕСЦЕРКА» В.Вольскага (вялікая сцэна) 🎫 Квіткі можна набыць анлайн - https://megavenue.by/widget/event.php?uid=33&vu=index 🎫 І ў касе тэатра. Тэлефон (+375 212) 62-63-81. Рэжым працы касы: панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30, перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00. Каса працуе без выходных.
    0 комментариев
    0 классов
    Віншуем з юбілеем (50-годдзем з дня нараджэння) кантралёра білетаў Алешчанка Алесю Віктараўну! Алеся Віктараўна з 2019 года служыць на карысць Коласаўскага тэатра. За гэты перыяд зарэкамендавала сябе старанным, дысцыплінаваным работнікам, чулым, уважлівым чалавекам, што карыстаецца аўтарытэтам сярод калег. Хай усё задуманае абавязкова спраўджваецца! Хай будзе больш падстаў для усмешак і радасці! Няхай у жыцці будуць верныя сябры! Здароўе няхай не падводзіць, а шчасце апынецца бясконцым! І галоўнае, жадаем вялікага жыццёвага цярпення, усялякіх зямных выгод і ўсяго толькі самага добрага і прыгожага!
    0 комментариев
    0 классов
    17 лістапада (16:00) у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна адбудзецца прэзентацыя кнігі вядомага віцебскага краязнаўцы Аркадзя Падліпскага пра народнага артыста СССР, знакамітага коласаўца Аляксандра Ільінскага. Прэзентацыя адбудзецца ў межах праекту «Коласаўцы», прысвечанага 100-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Запрашаем!
    0 комментариев
    0 классов
    Падзяка акцёра, вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, народнага артыста Беларусі Тадэвуша Кокштыс усім, хто павіншаваў яго з днём народзінаў!
    0 комментариев
    2 класса
    Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна», прымеркаваную да Міжнароднага дня энергазахавання, які штогод адзначаецца 11 лістапада.
    0 комментариев
    1 класс
    🎭 Нехта чакае снегу, а мы чакаем гледачоў на спектаклях нашага тэатра! ❗ Захоўвайце афішу на гэты тыдзень і прыходзьце часцей! ➡ 12.11 (19:00) — сатырычная камедыя «ФУРШЭТ ПАСЛЯ ПРЭМ'ЕРЫ» В.Краснагорава (вялікая сцэна) ➡ 13.11 (19:00) — драматычна-камедыйны трылер «ТЫТАНАВАЯ ВЕДЗЬМА» У.Альхоўскай (камерная сцэна) ➡ 14.11 (18:00) — камедыя становішчаў «ШАЛЁНЫ ДЗЕНЬ, ці ЖАНІЦЬБА ФІГАРО» П.А.дэ Бамаршэ (вялікая сцэна) ➡ 15.11 (18:00) — камедыя «НЕЧАКАНАЯ РАДНЯ» па п'есе Б.Нушыча «Засмучаная радня» (вялікая сцэна) 🎫 Квіткі можна набыць анлайн - https://megavenue.by/widget/event.php?uid=33&vu=index 🎫 І ў касе тэатра. Тэлефон (+375 212) 62-63-81. Рэжым працы касы: панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30, перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00. Каса працуе без выходных.
    0 комментариев
    0 классов
    Зусім хутка Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа адзначае сваё 100-годдзе! Запрашаем усіх-усіх гледачоў на ўрачыстае свята! 21 лістапада, 17:00, на вялікай сцэне адбудзецца паказ легендарнага спектакля - народнай камедыі «НЕСЦЕРКА» па п'есе В.Вольскага, якая з'яўляецца візітнай карткай тэатра. Перад паказам спектакля - выстава дзіцячай школы мастацтваў г.Віцебска і ўрачыста-віншавальная частка! Квіткі можна набыць анлайн - https://megavenue.by/widget/event.php?vu=details&event_id=18446&uid=33 І ў касе тэатра. Рэжым працы касы: панядзелак-нядзеля – з 9:30 ды 19:30, перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00. Каса працуе без выходных.
    0 комментариев
    2 класса
    🎭 Вось і прыйшоў лістапад! Чакаем гледачоў на самых цёплых спектаклях Коласаўскага тэатра! ❗ Захоўвайце афішу на гэты тыдзень і прыходзьце часцей! ➡ 06.11 (19:00) — добрая гісторыя для ўсёй сям'і «ЗІМЫ НЕ БУДЗЕ?» В.Альшанскага (вялікая сцэна) ➡ 08.11 (12:00) — казка «ЛЯСНОЕ СЯБРОЎСТВА» А.Замкоўскага (камерная сцэна) ➡ 08.11 (18:00) — драматычная камедыя «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п'есе Э. дэ Філіпа «Філумена Мартурана» (вялікая сцэна) 🎫 Квіткі можна набыць у касе тэатра. Тэлефон (+375 212) 62-63-81. Рэжым працы касы: панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30, перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00. Каса працуе без выходных.
    0 комментариев
    0 классов
    Шаноўныя гледачы! 6 лістапада (пятніца), 19:00, замест аб'яўленага раней спектакля «Восем закаханых жанчын», на вялікай сцэне адбудзецца прэм'ерны паказ добрай гісторыі для ўсёй сям'і «ЗІМЫ НЕ БУДЗЕ?» па п'есе Віктара Альшанскага. Усе квіткі - сапраўдныя. Адміністрацыя тэатра прыносіць прабачэнні за створаныя нязручнасці. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да адміністратараў (тэлефоны 62-63-84, 62-63-96) або ў касу тэатра (тэлефон 62-63-81).
    0 комментариев
    1 класс
Показать ещё